Да ў дубе стрынадкі,
Недалека калядкі.
Тыдзень, тадзень да каляд,
Пан наш ды чэлядзі не рад.
Пашла чэлядзь скачучы,
Пан за ею плачучы.
– Каб ты, пане, на даждаў,
каб ты намі замысляў.
Твая пані ліхая,
На ўсю чэлядзь гукае.
Твой хамут і дуга,
А я табе не слуга.